Прэзідэнт зацвердзіў Канцэпцыю забеспячэння пагранічнай бяспекі Беларусі да 2022 гада

16 октября 2018

У Беларусі пашыраць пералік дакументаў, на падставе якіх грамадзяне краіны, замежнікі і асобы без грамадзянства, што пастаянна пражываюць у Беларусі, змогуць знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі. Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Сёння прапанаваныя ў закон аб забеспячэнні пагранічнай бяспекі новаўвядзенні прайшлі першае чытанне ў Палаце прадстаўнікоў.

І сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Канцэпцыю забеспячэння пагранічнай бяспекі Беларусі на 2018-2022 гады. У дакуменце сфармуляваныя асноўныя нацыянальныя інтарэсы дзяржавы ў пагранічнай прасторы, вызначаныя мэты, задачы і прынцыпы па эфектыўнай ахове мяжы, а таксама прыярытэтныя кірункі ўдасканалення і развіцця органаў пагранічнай службы на пяць гадоў.