У Беларусі сёння стартаваў новы навучальны год

31 августа 2015

Па ўсёй краіне напярэдадні Дня ведаў праходзяць святочныя лінейкі і звіняць першыя званкі. За парты сёлета сядуць амаль 965 тысяч навучэнцаў, у тым ліку 106 c паловай тысяч першаклашак. У краіне з'явіліся 3 новыя школы - у Пінску, Гродне і Мінску. У сталіцы  новая навучальная ўстанова пабудаваная ў мікрараёне Каменная Горка - 4. 

Школу № 56 сёння наведвае Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных пачатку навучальнага года. 

Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.