Прэзідэнт наведаў доследна-выпрабавальны ўчастак прадпрыемства "АКБ ТСП" у Мачулішчах

22 мая 2020
Размова пра развіццё ваенна-прамысловага комплексу, у прыватнасці, ракетнай вытворчасці ў Беларусі, а таксама  агляд навінак узбраення і ваеннай тэхнікі. 

Кіраўнік дзяржавы наведаў доследна-выпрабавальны ўчастак прадпрыемства "АКБ ТСП". Аляксандр Лукашэнка паглядзеў на найноўшыя ўзоры  зенітна-ракетнага ўзбраення і ракетнай тэхнікі.  Такая вытворчасць у сферы ВПК - стратэгічная задача, якая дазваляе павялічыць абараназдольнасць краіны.

Развіццё ракетнай вытворчасці ў Беларусі


Таксама Прэзідэнту далажылі пра распрацоўкі,  ужо блізкія да завяршэння. У асноўным гэта сфера мадэрнізацыі тэхнікі, якая знаходзіцца на ўзбраенні беларускай арміі. Стварае прадпрыемства і сучасную інавацыйную зброю, якая адпавядае сусветным стандартам. Гэтыя  ўзоры здольныя істотна нарасціць экспартны патэнцыял нашага ВПК. Гэта ж датычыцца і айчынных ракет. Да верасня чакаем першы доследны экзэмпляр "трохсоткі". Такі снарад паражае цэль на далёкасці да 300 кіламетраў. Для выпрабавання гэтай ракеты разглядаюцца палігоны некалькіх дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя даручэнні  па вырашэнні праблемных пытанняў. Таксама Прэзідэнт пакінуў подпіс на першай беларускай зенітнай кіруемай  ракеце. Яе пуск ажыццявілі сёлета з мадэрнізаванага зенітна-ракетнага комплексу "Бук". Адмысловае канструктарскае бюро, якое наведаў беларускі лідар,  створана ў пачатку 2000. Прадпрыемства не толькі стварае новыя сістэмы ўзбраення, але і абнаўляе наяўныя ўзоры, сярод якіх такія апараты,  як  ЗРК  “Бук” и “Бук-МБ”. У цэлым  з сярэдзіны 90-х  беларускія Узброеныя сілы  прайшлі некалькі этапаў мадэрнізацыі. Усе гэтыя крокі накіраваныя на ўмацаванне абароны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя