Прэзідэнт наведаў новы праваслаўны храм у Шаршунах

3 октября 2020

Сёння пад Мінскам у Шаршунах расчыніў свае дзверы для вернікаў новы праваслаўны храм. Падзяліць падзею з мясцовымі жыхарамі ў аграгарадок прыехаў прэзідэнт.

Завяршэнне будаўніцтва царквы ў пасёлку чакалі. Гэта праект аднаго з самых буйных інвестараў у беларускую эканоміку Міхаіла Гуцарыева. Аляксандр Лукашэнка не раз называў яго самым вялікім сябрам Беларусі. Сёння царкву асвяціў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Зараз вернікі могуць тут наведваць набажэнствы і звяртацца па дапамогу ў малітвах. Аляксандр Лукашэнка запаліў у храме свечку, а пасля звярнуўся да вернікаў.

Прэзідэнт нагадаў, што за чвэрць стагоддзя ў краіне было пабудавана больш за паўтары тысячы культавых будынкаў. Гэта ініцыятывы вернікаў. Дзякуючы ім наша зямля знаходзіцца пад абаронай. І гэту зямлю важна захаваць для будучых пакаленняў беларусаў. Узвядзенне храма пачалося два гады таму. Ён выкананы ва ўнікальным для Беларусі візантыйскім стылі з двума купаламі. Знаходзіцца тут   адначасова могуць каля 150 вернікаў. У комплексе апроч храма   прычтавы дом, дзіцячая пляцоўка і месца для адпачынку вернікаў. Падрабязнасці   ў нашых наступных выпусках.