Не здрадзяць і людзі, якія ўвесь апошні тыдзень выходзяць на мітынгі ў падтрымку міру, спакою і бяспекі. Дзясяткі тысяч людзей у розных пунктах рэспублікі ўдзельнічаюць у гэтых акцыях. І яны пацвярджаюць - іх выбар зроблены на карысць палітыкі паслядоўнага развіцця краіны. Без узрушэнняў і злому. Мінск, Гомель, Магілёў, Брэст і многія іншыя гарады і райцэнтры. Сёння далучыўся Гродна. Аляксандр Лукашэнка таксама быў сёння побач з гродзенцамі. "Наша зямля!" - вось так проста скажа наш прэзідэнт пра захад Беларусі. Дарэчы, з гэтага дня ў вобласці новы губернатар.
Кіраваць рэгіёнам будзе Уладзімір Каранік, зараз ужо экс-міністр аховы здароўя. Прэтэнзій да Уладзіміра Краўцова няма. Зроблена ў вобласці нямала. Рэгіён развіваецца. І гэта падстава для гонару. Эмоцыі гэтага дня ў Наталлі Брэвус (відэа).
Прэзідэнт наведаў мітынг у падтрымку міру і бяспекі ў Гродне
22 августа 2020













