Прэзідэнт даручыў перавесці пацыентаў з каранавірусам з раённых бальніц у абласныя

19 апреля 2020


Нягледзячы на тое што сёння падстава для прыезду была святочная - Светлае Уваскрэсенне - адразу пасля прылёту адбылася гутарка на актуальную тэму.

Кіраўніка дзяржавы цікавіла, як развіваецца сітуацыя з каранавірусам у цэлым у краіне і ў цэнтральным рэгіёне ў прыватнасці. Пра становішча з захворваннем і забяспечанасцю лекамі ў Мінскай вобласці па ходзе далажыў губернатар Аляксандр Турчын, ён распавёў, што ў сталічным рэгіёне пазітыўная тэндэнцыя: за суткі істотнае паніжэнне колькасці пнеўманій. Даручэнне лідара датычылася працэсу арганізацыі медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах. 

Размову пра нюансы меддапамогі і эпідстановішча працягнулі пасля наведвання Свята-Благавешчанскага Лядзенскага храма. Тэма хвалюе грамадства, таму Прэзідэнт чарговы раз падрабязна растлумачыў логіку дзеянняў улады: робяць усё неабходнае, каб абараніць людзей.