Прэзідэнт даручыў да канца года правесці нараду па тэме адукацыі

27 августа 2019

У вялікай  размове  возьмуць удзел педагогі і экспертная супольнасць. Змяненні могуць закрануць і парадак паступлення ў ВНУ.

Актуальныя тэмы ў сістэме адукацыі абмеркавалі напярэдадні ў Палацы Незалежнасці: без увагі Кіраўніка дзяржавы не засталося ніводнае пытанне: ЦТ, гатоўнасць школ, статус настаўніка. Так, Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра задачу павышаць узровень даходаў нізкааплатных катэгорый, у тым ліку ў дашкольнай адукацыі. У падрыхтоўцы маладых беларусаў акцэнт павінны рабіць на ведах, а не на адзнаках. Неўзабаве  трэба будзе прааналізаваць вопыт прымянення ЦТ пры паступленні ў ВНУ. 

Асобна спыніліся на пытаннях сярэдняй адукацыі. Практычна ўсе школы Беларусі ўжо гатовыя сустракаць хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзень ведаў стане асаблівым для 115 тысяч першакласнікаў. Усяго ж за парты сядуць 1 мільён 30 тысяч вучняў. Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць падрыхтоўку да школы ўсіх без выключэння дзяцей і дапамагчы тым, хто ў гэтым  мае патрэбу. Што да працэсу навучання, Прэзідэнт звярнуў увагу на недапушчальнасць  вельмі вялікай нагрузкі, асабліва хатнімі заданнямі. Сёлета свае дзверы для дзяцей 2 верасня расчыняць больш за 3 тысячы школ. Упершыню званкі прагучаць у 8 новых школах:  па дзве ў Мінску і Брэсце, па адной у Грoдне, Астраўцы, Барысаве і Магілёве.