Прэзідэнт пахваліў працу айчынных медыкаў і звярнуў увагу на закупку імпартнай тэхнікі і лекаў

13 марта 2020
Праца сістэмы аховы здароўя, закупка абсталявання і барацьба з выклікамі. Напярэдадні гэтыя тэмы сталі ключавымі ў размове Аляксандра Лукашэнкі і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Прэзідэнт пахваліў працу айчынных медыкаў і звярнуў увагу на закупку імпартнай тэхнікі і лекаў. Здаралася, што куплялі ўтрая даражэй - такое недапушчальна. Рацыянальны падыход, нават з улікам рынку, важны. Бо некаторае абсталяванне  каштуе да мільёна долараў. Пацікавіўся беларускі лідар у Караніка, наколькі той адаптаваўся ў міністэрскім крэсле.

Закранулі падчас дыялогу і тэмы каранавіруса. Сітуацыя з COVID-19 у Беларусі пад кантролем, прычын і падстаў панікаваць няма. Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя падзякавала нашай краіне за аператыўную рэакцыю на гэты вірус. Прэзідэнт таксама адзначыў, што не варта ствараць штучны ажыятаж і скупляць маскі з лекамі. Галоўнае - прыслухвацца да рэкамендацый урачоў і выконваць дыстанцыю ў грамадскіх месцах. 


Рост захворваннем на ВРЗ і ВРВІ ніжэйшы, чым у 2019 годзе

Сезонны рост захворваннем на ВРВІ і ВРЗ знаходзіцца на прагназуемым узроўні. Аб гэтым напярэдадні ў праекце АТН "Размова ў Прэзідэнта" заявіў міністр аховы здароўя. Па словах Уладзіміра Караніка, эпідэміялагічны парог не перавышаны ні ў адным рэгіёне краіны. А лічбы захварэўшых нават ніжэйшыя, чым летась. У першую чаргу медыкі злучаюць гэта з вакцынацыяй насельніцтва, якая прайшла ўвосень. Акрамя таго, сфарміраваны і неабходны запас супрацьзапаленчых лекаў. 

Што ж датычыцца цэн на лекі, па словах міністра аховы здароўя, зараз у краіне няма ўмоў для іх неабгрунтаванага росту. Сёння ў беларускіх аптэках 68 працэнтаў медыкаментаў айчыннай вытворчасці.