Прэзідэнт пацвердзіў няўдзел Беларусі ў спецаперацыі ва Украіне

15 марта 2022

Сёння Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам і аператыўным складам органаў дзяржбяспекі. На парадку дня актуальная сітуацыя ўнутры Беларусі і за яе межамі, усю вастрыню якой як нельга лепш разумеюць менавіта сілы КДБ. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз пацвердзіў: наша краіна не прымае ўдзел ва ўзброеных сутыкненнях на тэрыторыі Украіны. Хоць Беларусь усімі сіламі і спрабуюць уцягнуць у гэтыя падзеі.

У Палацы Незалежнасці абмеркавалі і актуальныя ўнутраныя пытанні: рэакцыю на санкцыі і інфармацыйную бяспеку. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.