Прэзідэнт падпісаў закон аб амністыі

20 Ліпеня 2019
Закон "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ён  прыняты  з мэтай рэалізацыі прынцыпу гуманізму і ў сувязі са значнай датай у гісторыі краіны. Дакументам вызначаны катэгорыі  асоб, якія  былі  асуджаны за злачынствы, што не  адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх, і  падлягаюць вызваленню ад пакарання. Сярод іх непаўналетнія, цяжарныя, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей, пенсіянеры, інваліды I і II груп, хворыя на анкалогію, ветэраны баявых дзеянняў,  асобы, што атрымалі раненні падчас службовай дзейнасці, людзі, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Асобным катэгорыям асуджаных па частках 1, 2 і 3 артыкула за  незаконны абарот наркотыкаў прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання на 1 год, а непаўналетнім - на 2 гады. 

Плануецца вызваліць ад крымінальнага пакарання каля 6 тысяч асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі  каля 2 тысяч чалавек. Закон уступае ў сілу  з дня яго афіцыйнага апублікавання і падлягае выкананню на працягу дзевяці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.


Папулярныя

Рэкамендуемыя