Прэзідэнт падпісаў закон, які спрашчае ўмовы знаходжання ў Беларусі іншаземцаў

16 декабря 2019
Важныя рашэнні для развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці. Прэзідэнт падпісаў закон, які спрашчае ўмовы знаходжання ў Беларусі іншаземцаў. Дакумент у тым ліку прадугледжвае павелічэнне з 5 да 10 сутак тэрміну, на працягу якога замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў краіну, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Удасканальваецца шэраг прававых норм. З мэтай забеспячэння максімальнай абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад пагроз рознага характару карэкціруюцца падставы адмовы  іншаземцу ў выдачы візы для ўезду ў Беларусь або ва ўездзе ў краіну. Адначасова вызначаецца механізм атрымання іншаземцамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі аб уключэнні ў спіс асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы. Дарэчы, тэму спрашчэння ўмоў знаходжання замежных гасцей  у нас  узнімалі на нядаўняй сустрэчы з  Кіраўніком дзяржавы студэнты-медыкі. Тады Прэзідэнт запэўніў, што праблема будзе вырашана.