Прэзідэнт падпісаў указ аб арганізацыі ўступнай кампаніі - 2021

20 апреля 2021

У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі сёлета, а таксама вызначаны яе паўнамоцтвы. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працаўнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.