Прэзідэнт падпісаў Канцэпцыю будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2030 года

22 декабря 2019
Тэма, без якой суверэнная дзяржава проста немагчыма. Прэзідэнт падпісаў план абароны краіны і Канцэпцыю будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2030 года.

У дакуменце - свежы погляд на абарону і будучыню нацыянальнай арміі, зыходзячы з рэалій нашага часу

 
Разглядаючы няпростыя пытанні абароны краіны і яе бяспекі, Кіраўнік дзяржавы нагадаў: Беларусь ні на каго   не нападае, але заўсёды гатовая пастаяць за сябе. 

Нельга ігнараваць тое, што адбываецца. Канфліктны клубок на планеце закручваецца ўсё тужэй. ЗША, ЕС, Кітай, Расія - паміж гэтымі цэнтрамі сілы можа заіскрыць у любы момант. Такое становішча ў рэгіёне і свеце прымушае быць напагатове. 
 

У выпадку пагрозы, у краіны заўсёды павінен быць "надзейны шчыт" - эфектыўная сістэма папераджальных і  мер у адказ

Таму планаванне абароны Беларусі разглядаецца ў звязку з развіццём арміі. Састаў  Узброеных Сіл, наяўнасць неабходнага і сучаснага ўзбраення, асабліва ў авіяцыі і супрацьпаветранай абароне, - усё гэта важна! 

Дарэчы, наша армія прайшла 4 хвалі мадэрнізацыі, каб заўсёды быць здольнай даць адпор. Стаўку робяць на мабільны, абсталяваны, падрыхтаваны "ўдарны  кулак", які здольны нанесці непрымальную шкоду патэнцыяльнаму агрэсару.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя