Прэзідэнт падпісаў два ўказы, якія датычацца выдзялення жылля шматдзетным сем'ям

22 декабря 2019
На гэтым тыдні Прэзідэнт падпісаў адразу два ўказы, якія датычацца выдзялення жылля шматдзетным сем'ям. Мэта дакументаў - скараціць чэргі ў Мінску. Сутнасць у тым, што зараз вялікім сем'ям (з трыма і больш дзецьмі) абавязаны выдзеліць прыдатнае жыллё на працягу года пасля пастаноўкі на ўлік. Раней гэтыя тэрміны зацягваліся на гады.

Падчас здымкі наступнага сюжэта нашы карэспандэнты пазнаёміліся са звычайнай шматдзетнай сям'ёй з пяці чалавек. Ужо 10 гадоў яна туліцца ў аднапакаёвай кватэры. Вядома, яны гавораць, што ў цеснаце, ды не ў крыўдзе. Але новы ўказ вельмі дарэчы. Ён павінен аблегчыць жыццё тысячам такіх сем'яў. У якіх раёнах і гарадах прапануюць будавацца шматдзетным бацькам,  хто асабліва чакаў падпісання ўказа - даведалася наш карэспандэнт Надзея Сербіненка (відэа).