Прэзідэнт па добрай традыцыі ўручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне"

10 января 2019

Музыканты, спартсмены, педагогі і тыя, хто робіць усё магчымае для Радзімы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка па добрай традыцыі ўручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне" на ўрачыстасці, якая прайшла ў Палацы Рэспублікі ўчора. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што галоўная каштоўнасць Беларусі - гэта людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць яе славу. Нашы суайчыннікі, якія атрымалі ўзнагароду, - несумнеўна, героі, якія імкнуцца зрабіць Беларусь ярчэйшай і дабрэйшай.

Сярод лаўрэатаў прэміі ёсць і тыя, хто кожны дзень здзяйсняе сапраўдны подзвіг, - калектыў дзіцячага хоспіса і Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Таксама ў спісе лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" - аўтары музыкі і тэкстаў Юлія Быкава і Яўген Алейнік: яны прысвяцілі малой радзіме цыкл песень і эстрадных нумароў. Спецпрэмія Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва - Акадэмічнаму ансамблю песні і танца Узброеных сіл і калектыву Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Прэміяй "За духоўнае адраджэнне" таксама адзначаныя Пастаўскі цэнтр сацабслугоўвання і Марыя Васілевіч - уладальніца тытулаў "Міс Беларусь - 2018" і "Міс свету Еўропа". Зрэшты, гэта далёка не ўвесь спіс: прадстаўнікі царквы і секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў, журналісты і спартсмены. Вольга Мазуронак, Барыс Герстэн і трэнер Ірына Бараноўская - уладальнікі спецпрэміі Кіраўніка дзяржавы "Беларускі спартыўны Алімп".

Пасля афіцыйнай часткі прайшоў вялікі святочны канцэрт.