Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага балю выпускнікоў.
На гэта традыцыйнае мерапрыемства запрашаюцца лепшыя дыпламанты ВНУ з усёй краіны. Прэзідэнт павіншаваў моладзь з завяршэннем такой важнай старонкі ў жыцці і пажадаў у далейшым дасягаць поспехаў з такімі ж іскрыстымі вачамі і справядлівым стаўленнем да справы і людзей. Яшчэ адзін важны пасыл ад кіраўніка дзяржавы: быць асцярожнымі ў меркаваннях, каб потым не саромецца сваіх жа слоў або постаў у сацсетках.
Акрамя традыцыйных святочных слоў, Прэзідэнт звярнуўся і да сур'ёзных тэм. Так, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што няма нічога даражэйшага за подзвіг нашых суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
І як у такі дзень без прыемных момантаў? Лепшым выкладчыкам Прэзідэнт уручыў узнагароды - падзякі за ўпартую і нялёгкую працу. Нефармальную частку вечара адкрыў урачысты акорд, які Прэзідэнт выканаў разам са студэнтамі на піяніна. Самыя цікавыя дэталі рэспубліканскага балю глядзіце ў "Панараме".













