Прэзідэнт пра цэны: Кантроль будзе сур'ёзным усю зіму

23 октября 2020

Кантроль за цэнамі будзе сур'ёзным усю зіму. Аляксандр Лукашэнка сёння з рабочай паездкай у Слуцкім раёне. Размова аб завяршальным этапе работ на палях і напаўненні стабілізацыйных фондаў адбылася ў філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната. Як вядома, буйныя малакаперапрацоўчыя заводы паспяхова развіваюць уласную сыравінную базу. У гэтага прадпрыемства ёсць і палі, і малочна-таварныя фермы, што дазваляе кантраляваць якасць прадукцыі на ўсіх этапах.

На кукурузным полі размова ішла пра якасць новага ўраджаю. Аграрыі краіны плануюць сабраць не меней за 1 300 000 тон збожжа кукурузы. Сёлета больш чым палова пасеваў - беларускія гібрыдныя гатункі. Што датычыцца гародніны, прэзідэнт яшчэ па прылёце нагадаў аб важнасці нарыхтоўкі дастатковых аб'ёмаў уласнай прадукцыі.

Гутарка сёння прадоўжылася на малочна-таварнай ферме. Сельгазарганізацыі Мінскай вобласці плануюць пабудаваць у наступным годзе 17 малочна-таварных комплексаў, магутнасцю не меней за 800 галоў дойнага статку. Дзяржава падтрымае ў рамках інвестпраграмы.

І сёння ж прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў. Ключавыя тэмы - эканоміка, сітуацыя з COVID у краіне, а таксама бяспека грамадзян на мітынгах. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.