Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Гэты год прымусіў усіх нас паглядзець на свет і сваё месца ў ім вельмі шырока расплюшчанымі вачыма. З аднаго боку, 2020-ы надзеў на нас маскі, з другога боку - з кагосьці зняў іх, сарваў. Мы лепш пазналі адно аднаго. У кім-та расчараваліся на жаль. А ў кім-та знайшлі апору. Мы ўбачылі беларусаў, якія ў востры гістарычны момант засталіся верныя гонару і сумленню, што ў наш прагматычны век асабліва каштоўна. Яшчэ пару гадоў таму я папярэджваў, што беларускую дзяржаву будуць спрабаваць на зуб: годная яна або не сваёй незалежнасці.Час праверыў нас і даў адказ: увогуле-та, годная. У 2020-м нам фактычна аб’явілі вайну. І развязаная яна была не супраць прэзідэнта, дзяржслужачых, сілавых структур, а супраць моцнай дзяржавы ў цэлым. Дзяржавы, якая, нягледзячы на сціплае месца на карце свету, можа дазволіць сабе праводзіць незалежную знешнюю і ўнутраную палітыку. Менавіта ў гэтым прычына. Калі б мы былі слабымі, з намі б разабраліся без гэтых падзей і без вайны. Калі б мы былі вельмі моцнымі, напрыклад, як Кітай, нам бы не прад'яўлялі такія прэтэнзіі. Хоць і Кітай хісталі, ды яшчэ як: памятаеце ганконскія падзеі?
Суверэнітэт краіны немагчымы без моцнай улады
Гэта вельмі важна ў той момант, калі мы ўшчыльную падышлі да таго, каб перарабіць нашу канстытуцыю. А моцная ўлада - гэта не адзін чалавек. Гэта нацыя, гатовая згуртавацца, калі дзяржава знаходзіцца пад ударам. Мы выдужалі (пакуль выдужалі), таму што былі адзіныя ў імкненні захаваць мір і гістарычную праўду, свой уклад жыцця і менталітэт. Раскалыхаліся, праўда, не адразу. Але раскалыхаліся. Доўга запрагалі - зараз едзем. Таму аб’яўлены Год адзінства - гэта не столькі задача на будучыню, як неабвяргальны факт і наш адказ нядобразычліўцам: беларусы былі і будуць адзіным народам".













