Прэзідэнт Малдовы сёння наведаў "Чыжоўка-Арэну", дзе праходзяць спаборніцтвы па дзюдо

22 июня 2019

Гэтымі днямі ў Мінску шмат замежных ВІП-гасцей і вышэйшых службовых асоб з іншых краін. Прэзідэнт Малдовы сёння наведаў "Чыжоўка-Арэну", дзе праходзяць спаборніцтвы па дзюдо. На трыбуне Ігар Дадон падтрымліваў сваіх атлетаў. З раніцы малдаўскі лідар даў эксклюзіўнае інтэрв'ю Агенцтву тэленавін. Паводле слоў Ігара Дадона, цырымонія адкрыцця не пакінула абыякавым нікога на кантыненце і зрабіла яркае ўражанне на гледачоў. Прэзідэнт Малдовы ўпершыню прысутнічаў на такога роду форуме. На яго думку, Беларусь на добрым узроўні падрыхтавалася да правядзення спартыўнага свята. Паводле ацэнкі Ігара Дадона, II Еўрапейскія гульні з пункта погляду іміджу Беларусі за мяжой - гэта вялікая і эфектыўная інвестыцыя.