Сваю падтрымку беларускаму боку выказаў і прэзідэнт Федэрацыі хакея Латвіі. Айгарс Калвіціс накіраваў запэўненні ў безумоўнай падтрымцы беларусаў на чэмпіянаце свету ў Рызе і гатоўнасці гарантаваць бяспеку дэлегацыі на адрас Беларускай федэрацыі хакея, Савета Міжнароднай федэрацыі хакея і членаў Кангрэса міжнароднай арганізацыі.
"Усё, што датычыцца беларускага флага або іншых сімвалаў і пазначэнняў, прадстаўленых на арэне, а таксама на тэрыторыі каля арэн, якая знаходзіцца пад непасрэдным кантролем арганізацыйнага камітэта, застанецца без змяненняў", - падкрэсліў кіраўнік Федэрацыі хакея Латвіі. "Мы хочам запэўніць вас у нашай поўнай падтрымцы, накіраванай на абарону Беларусі як члена сям'і Міжнароднай федэрацыі хакея", - адзначыў Айгарс Калвіціс.
Прэзідэнт Федэрацыі хакея Латвіі выказаў падтрымку беларускаму боку
25 мая 2021













