Свет ніколі не будзе ранейшым, але, згуртаваўшыся, беларусам па сілах абараніць сваю незалежнасць. Менавіта гэтай думкай была прасякнута праграмная прамова нашага Прэзідэнта на ўрачыстым сходзе з нагоды галоўнага свята краіны. Беларусі сёння прыходзіцца сутыкацца з сур'ёзнымі выклікамі. Усе намаганні - на бяспеку і захаванне суверэннай дзяржавы. Корань праблемы сёння не ў нас, а ў тым, што зараджаецца новая архітэктура светабудовы - ідзе пераход да шматпалярнасці. Словы, сказаныя лідарам наконт глабальнага парадку дня, сітуацыі ва Украіне і абсалютна не агрэсіўнай, а наадварот канструктыўнай пазіцыі Мінска, выклікалі вялікі рэзананс у грамадстве.
У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка закрануў найважнейшыя тэмы: будучыня нашай краіны, канфлікт ва Украіне і, нарэшце, правакацыі ў дачыненні да нашай краіны.













