Прэзідэнт Беларусі запаліў святочную свечку ў Свята-Дабравешчанскім храме

19 апреля 2020
Свята, якое нясе ў свет святло, дабрыню і, вядома, надзею. Хрыстовае Уваскрэсенне - Вялікдзень - сёння адзначаюць праваслаўныя вернікі. Радасць гэтага дня разам з вернікамі па традыцыі падзяліў і Кіраўнік дзяржавы. Усё ж Вялікдзень прынята сустракаць камерна, па-сямейнаму. Менавіта таму кожны год Аляксандр Лукашэнка наведвае святыні ў розных кутках краіны. 

Прэзідэнт наведаў велікоднае набажэнства 

Гэтым разам Прэзідэнт прысутнічаў на святочным набажэнстве ў Свята-Дабравешчанскам храме  ў вёсцы Малыя Ляды. Гэта за 40 кіламетраў ад Мінска. Царква знаходзіцца на тэрыторыі мужчынскага манастыра. Яна стала сапраўдным духоўным цэнтрам і месцам паломніцтва для праваслаўных хрысціян. Сам храм і яго ўбранне нічым не саступае сталічнаму. Жывыя кветкі ўпрыгожылі алтарную частку і абразы, гучалі духоўныя спевы і, вядома, трохразовае "Хрыстос уваскрэс!” Разам з малодшым сынам Мікалаем Аляксандр Лукашэнка запаліў святочную свечку, вельмі цёпла пагутарыў з вернікамі,  манахамі  і пачаставаў іх фірменным шакаладам "Прэзідэнт".