Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі краіны

19 марта 2019

Гэты дакумент адлюстроўвае сучасныя выклікі і пагрозы, якія фарміруюцца ў інфармацыйнай сферы (ад маніпулявання масавай свядомасцю і дыскрэдытацыі каштоўнасцяў да размывання нацыянальнага суверэнітэту), - усё гэта нясе рызыкі для дзяржавы. На думку экспертаў і распрацоўшчыкаў, з'яўленне такой стратэгіі своечасовае, бо абвастрэнне інфармацыйных войнаў у сучасным свеце відавочнае. Акрамя таго, дакумент улічвае лепшыя практыкі замежных дзяржаў у абароне інфапрасторы.

Нагадаем, канцэпцыя абмяркоўвалася на мінулым тыдні на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі. Распрацаваць дакумент было даручэннем Кіраўніка дзяржавы. Усе заўвагі і прапановы, выказаныя тады, улічаныя ў новым дакуменце. Што важна, паводле канцэпцыі гарантаванне інфармацыйнай бяспекі - задача для ўсіх: ад дзяржорганаў да грамадзянскай супольнасці і бізнесу.