Прэзідэнт Беларусі падпісаў сёння Дэкрэт № 3 "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй"

10 мая 2019

Дакумент выдадзены  дзеля ўзмацнення мер адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, у Беларусі за апошні год значна вырасла колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў. Гэта прамы вынік больш эфектыўнай працы праваахоўных органаў. У 2018-м зафіксаваны амаль дзве з паловай тысячы такіх фактаў. Матэрыяльны ўрон  склаў больш за 22 мільёны рублёў. Такія рычагі, як кампенсацыя  і арышт маёмасці карупцыянераў, дазволілі поўнасцю пакрыць гэтую суму. Новы дэкрэт закліканы адыграць сур'ёзную прэвентыўную ролю ў дачыненні  да ўчынення  злачынстваў. Так, асуджаныя па карупцыйных артыкулах пазбаўляюцца права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне або замену той часткі пакарання, што засталася, на  большь  мяккае. Таксама ўпершыню ў нарматыўна-прававым акце вызначаны саставы карупцыйных злачынстваў. У прыватнасці, гэта крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і адмыванне, гэта значыць легалізацыя злачынна атрыманых сродкаў. 
Распрацоўкай дакумента займалася Міністэрства юстыцыі  па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Праект прайшоў усе працэдуры абмеркавання і ўзгаднення, быў падтрыманы ўсімі зацікаўленымі органамі. Дэкрэт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым ураду дадзена даручэнне  за трохмесяцовы тэрмін забяспечыць распрацоўку законапраекта, які адкарэкціруе ў адпаведнай частцы Крымінальны кодэкс. Усе падрабязнасці  сёння ў "Панараме".