Прэзідэнт Беларусі заклікае людзей у бальніцах не апускаць рукі, нават пры станоўчым тэсце на каранавірус

13 апреля 2020
Прэзідэнт Беларусі заклікае людзей у бальніцах не апускаць рукі, нават пры станоўчым тэсце на каранавірус. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. У ёй таксама прынялі ўдзел Кіраўнік  Адміністрацыі Ігар Сергеенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.
Падняў на сустрэчы Кіраўнік дзяржавы пытанне і будучых мерапрыемстваў, палітычных і ваенных. Яшчэ Прэзідэнт нагадаў, што нельга забываць і пра пацыентаў з іншымі дыягназамі: яны таксама маюць патрэбу ў пільнай увазе. Раней Аляксандр Лукашэнка патрабаваў наладзіць вытворчасць ахоўных касцюмаў і рэспіратараў, а таксама вырашыць пытанне з наяўнасцю ў аптэках масак і антысептыкаў.