Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам міністраў адукацыі і аховы здароўя

16 июня 2022
Уступныя выпрабаванні ў Беларусі павінны быць аптымальнымі - на гэта арыентуе Прэзідэнт.

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам адразу двух міністраў - аховы здароўя і адукацыі. На сустрэчы таксама прысутнічалі рэктар БДУ і дэкан біялагічнага факультэта ВНУ. Пакуль размова аб цяперашняй уступнай кампаніі папярэдняя. Толькі 14 чэрвеня стартавала цэнтралізаванае тэсціраванне: сёлета на яго запісаліся амаль 62 тысячы абітурыентаў.

Што датычыцца адбору, то тут у аснове павінна быць справядлівасць - гэта нязменнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы. Паступаць у ВНУ павінны самыя здольныя і таленавітыя хлопцы і дзяўчаты. Задача Міністэрству адукацыі - выкарыстаць перавагі ЦТ, але пры гэтым бачыць за ім абітурыента. Попыт на айчынныя дыпломы ёсць. Пры гэтым якасць вышэйшай адукацыі неабходна ўвесь час павышаць. Даваць студэнтам самыя актуальныя веды і рыхтаваць да самых запатрабаваных на рынку працы прафесій. Біятэхналагічны профіль у іх ліку.

У найбліжэйшы час у Беларусі павысяць зарплаты медыкам

Напярэдадні прафесійнага свята міністр распавёў аб тым, што ў найбліжэйшы час па даручэнні Прэзідэнта ў Беларусі павысяць зарплаты медыкам. Рост даходаў, абнаўленне матэрыяльнай базы і выдзяленне арэнднага жылля - усё гэта будзе спрыяць замацаванню медыцынскіх кадраў.