Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам міністра аховы здароўя

12 марта 2020
Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што медыцына ў нашай краіне функцыянуе добра, хоць, вядома, ёсць над чым працаваць. Зрэшты, асобныя моманты - не паказчык для ўсёй галіны: урачы робяць складаныя аперацыі, спраўляюцца з нагрузкай. У дастатковай колькасці забяспечаныя беларусы і лекамі. 

Таксама Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, наколькі Уладзіміру Караніку атрымалася разабрацца ва ўсіх тонкасцях міністэрскай працы, тым больш што давялося сутыкнуцца і з некаторымі выклікамі. Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі пад кантролем, прычын і падстаў панікаваць няма. Пры гэтым колькасць выпадкаў ВРВІ ў краіне нават меншая, чым летась.