Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Уладзіміра Норава з 20-годдзем з дня ўтварэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

15 июня 2021

Юбілей у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. З 20-годдзем з дня ўтварэння  генеральнага сакратара  аб'яднання Уладзіміра Норава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, за час існавання арганізацыя паспяхова зарэкамендавала сябе на міжнароднай арэне, стала паўнапраўным удзельнікам ключавых сусветных працэсаў, а падчас пандэміі - узорам згуртаванасці і ўзаемадапамогі. Беларусь з моманту ўдзелу ў дзейнасці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва актыўна задзейнічае розныя яе механізмы. Ініцыятывы Мінска па развіцці харчовай бяспекі, інфармацыйных тэхналогій, транспартных перавозак ужо знайшлі прымяненне ў дзяржавах - удзельніцах арганізацыі.