ПрэзідэнтБеларусіпавіншаваўБелтэлерадыёкампаніюз 65-годдзем

1 января 2021
Першы дзень новага года - яшчэ і россып знакавых дат. Роўна 65 гадоў назад 1 студзеня 1956 года адбыўся першы эфір на Беларускім тэлебачанні. Вяшчалі з маленечкай мінскай студыі, завешанай дыванамі для гукаізаляцыі. "Уваходзілі" і "выходзілі" з кадра ў прамым эфіры - так што гледачы станавіліся сведкамі першых рэаліці-фарматаў. Тысячы тэлеперадач і столькі ж людзей за 65 гадоў працавалі і працуюць у кадры і за кадрам. Медыяхолдынг прайшоў гістарычны шлях ад кінаплёначнай эры да лічбавых тэхналогій. Сёння Белтэлерадыёкампанія - гэта 7 тэлевізійных кнопак і 12 радыёстанцый.

Калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з 65-годдзем Беларускага тэлебачання павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркая і доўгая гісторыя НДТРК з'яўляецца летапісам  краіны. 

Прэзідэнт пажадаў калектыву і ветэранам Беларускага тэлебачання моцнага здароўя, дабрабыту і творчых перамог.