Прэзідэнт Беларусі даручыў арганізаваць дастаўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы

13 ноября 2021

Аляксандр Лукашэнка даручыў спарадкаваць і арганізаваць дастаўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы. "Самае галоўнае - накарміць дзяцей!", таму яшчэ ў чацвер кіраўнік дзяржавы прапанаваў перавезці дзяцей у санаторыі.

Прэзідэнт: Самае галоўнае - накарміць дзяцей

Але бежанцы папрасілі дзяцей не забіраць, а дапамагчы ім прама там, на мяжы - элементарна накарміць. Сёння з самай раніцы ад лідара паступіла каманда: вайскоўцы арганізуюць палаткі, дзе будзе збірацца ўся дапамога. Там жа будуць карміць дзяцей і раўнамерна размяркоўваць дапамогу сярод астатніх бежанцаў. Адказныя да выканання задачы ўжо прыступілі.




Тэгі:

#Мигранты