Прэзідэнт падпісаў распараджэнне аб заахвочванні таленавітай моладзі ў рамках адпаведнага спецфонду

25 декабря 2019
Ужо ў пачатку наступнага года лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў атрымаюць падтрымку ад дзяржавы. У тым ліку - матэрыяльную. Усяго за 20 гадоў працы на заахвочванні было вылучана звыш 15 мільярдаў рублёў. Савет спецфонду фарміруе спісы прэтэндэнтаў на званне два разы на год, цяперашні дакумент - ужо саракавы. Ён займае больш як 4 дзясяткі старонак. Мы ж перакажам іх у лічбах і фактах. 

У гэтым паўгоддзі рашэннем савета адзначылі 295 сушукальнікаў. Для заахвочвання вылучылі больш як 150 тысяч рублёў

Так, штомесячная стыпендыя маладых талентаў на працягу года складзе ад 76 да 127 рублёў. Дыпламанты атрымаюць разавую прэмію ў памеры ад 382 да 510 рублёў. Творчыя калектывы - да 1200. Галоўная ўзнагарода - Гранд-прэмія і званне лаўрэата - складае амаль 1600 рублёў. 255 рублёў пойдуць сем'ям, якія жывуць у нястачы, і ў якіх дзіця - актыўны ўдзельнік абласных фестываляў і конкурсаў.

Хто гэтыя таленты? Больш за ўсё ўбачыце тут музыкантаў - піяністаў і скрыпачоў, далей штогод у лідарах вакалісты. Дарэчы, сярод іх можам знайсці харэографаў,  літаратараў і маладых рэжысёраў. Багатая на таленты Мінская вобласць. На другім месцы - Магілёўскі рэгіён. Гродна і Віцебск - на трэцім месцы. Юныя таленты атрымаюць узнагароды спецфонду ў наступным годзе, а пакуль яны штодня ўдзельнічаюць у канцэртах. Бо зараз - пік навагодніх ёлак. З некаторымі з іх сустрэлася Лідзія Заблоцкая (відэа).