Прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт, які робіць больш жорсткімі антытытунёвыя законы

24 января 2019

У Беларусі ўзмацняюць меры па барацьбе з курэннем. Сёння Прэзідэнт падпісаў дэкрэт, які робіць больш жорсткімі антытытунёвыя законы.

У прыватнасці, зараз забаронена адкрытая выкладка вадкасцяў для электронных сістэм курэння. Абмежаваны месцы рэалізацыі і выкарыстання электронных сістэм. А прадаваць вадкасці для іх непаўналетнім беларусам не дазваляецца. Дэкрэт пашырае пералік месцаў, дзе цалкам забараняецца курэнне. Зараз гэта дапаможныя памяшканні жылых дамоў, дзіцячыя пляцоўкі, тэрыторыі спартыўна-аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі, прыпынкі і падземныя пераходы.

Акрамя таго, з новага года ў вялікіх магазінах (плошчай больш за тысячу квадратных метраў) прадаваць тытунёвыя вырабы і электронныя сістэмы курэння можна будзе толькі праз таварныя аддзелы. А з 2022 года захоўваць і прадаваць тытунь у магазінах над касамі будзе зусім забаронена.