Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў Рамана Кагадоўскага ордэнам "За асабістую мужнасць"

21 октября 2021

Гэта сапраўдны прыклад моладзі, якой па праве ганарымся. За выратаванне свайго малодшага брата Рома Кагадоўскі ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць". Указ падпісаў Прэзідэнт. У канцы красавіка пры пажары Рома вынес з падпаленага дома свайго двухгадовага брата, атрымаўшы апёкі 50 % цела. Больш за 100 дзён урачы змагаліся за жыццё хлопца, ён перанёс 22 аперацыі і пайшоў на папраўку. Гэта гісторыя закранула кожнага беларуса. Людзі запісвалі словы падтрымкі юнаму герою і яго бацькам.

Узнагарода за высокі прафесіяналізм

Узнагарод таксама ўдастоены ўрачы бальніцы хуткай меддапамогі Мінска, якія літаральна ратавалі Рамана - гэта Ігар Зелянко і Марына Маркевіч.