Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці трэцяй лініі мінскага метро

6 ноября 2020

Трэцяя лінія метро і павышэнне пенсій. Прэзідэнт сёння прыняў удзел у адкрыцці новых станцый сталічнага метрапалітэна. Цырымонія стартавала на прыпыначным пункце "Кавальская Слабада". Там сабраліся людзі, якія маюць дачыненне да будаўніцтва новай падземнай лініі. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы было сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінска і ўдасканаленне яго транспартнай інфраструктуры. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка распавёў, што падпісаў указ аб павышэнні пенсій.

У эксплуатацыю ўводзяцца чатыры станцыі: "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча". Усяго ж на трэцяй лініі плануецца зрабіць 14 прыпыначных пунктаў: з Курасоўшчыны ў Зялёны Луг праз цэнтр горада. Гэта зробіць больш камфортным дарожны трафік у сталіцы. Для пасажыраў новыя станцыі адкрыюцца ў свята 7 лістапада ў 12:30. Усе падрабязнасці - у нашых наступных выпусках навін.