Прэзентавалі дадатак дапоўненай рэальнасці, які выкарыстоўваюць падчас адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў

12 июня 2019

Сёння прэзентавалі дадатак дапоўненай рэальнасці, які ўпершыню выкарыстоўваюць падчас адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Пасля запампоўкі дадатку ў настройках неабходна паказаць сваё месца на стадыёне згодна з набытым білетам. Праграма ўлічыць размяшчэнне на трыбунах, глядач зможа ўбачыць эфекты ў лепшым ракурсе.