Прэзентацыя зборніка Алены Шчарбаковай прайшла ў сталіцы

2 ноября 2015

Любоў да роднага краю, спалучэнне святла і дабрыні. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў новай кнізе беларускай пісьменніцы Алены Шчарбаковай. У зборнік пад назвай “Мелодыя дажджу”, прэзентацыя якога прайшла ў сталіцы, увайшлі беларуска- і рускамоўныя вершы, празаічныя творы. Пісьменніца прысвяціла кнігу сваёй маці. Гэтая праца стала другім выданнем аўтара. Першая кніга “Твой позірк” выйшла тры гады таму. Па прафесіі Алена медыцынскі работнік, аднак захапляецца літаратурай з маленства.

Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: «Яе талент узрастае, сталее, становіцца больш прафесійным. Спадзяёмся, што ў яе наперадзе будзе яшчэ нямала цікавых, таленавітых кніг».

Алена Шчарбакова, пісьменніца: "Зараз у мяне шмат новых праектаў, але ўсе са школьнай парты па гэты 15-ы год, усе тут, у гэтай кнізе. Я лічу, што мой шлях у літаратуры толькі пачынаецца, гэта толькі першыя крокі".

У творчых планах пісьменніцы – выданне зборніка дзіцячых казак.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя