Прэзентацыя новай мадэлі Geely Coolray

12 февраля 2020
Дынамічны, яркі і сучасны. Літаральна пару гадзін таму аўтазавод "БЕЛДЖЫ" прэзентаваў новую мадэль красовера Coolray. Інтэр'ер і экстэр'ер паркетніка прапрацавала кампанія Geely Design, а тэхнічную частку стваралі сумесна з адным з сусветных аўтадылераў Volvo. Стыльны SUV пабудаваны на цалкам новай платформе BMA. Да 100 кіламетраў моладзевы красовер разганяюць 177 конскіх сіл і турбаваны рухавік за 8 секунд.

Новых красовераў Geely  звыш 300

Новы аўтамабіль даступны ў дзвюх камплектацыях: камфорт і flagship. Мінімальная цана 40 тысяч 900 беларускіх рублёў, максімальная на 3 тысячы даражэйшая. З канвеера ўжо сышлі звыш 300 новых красовераў. Азнаёміцца з навінкай можна ва ўсіх дылерскіх цэнтрах кампаніі аўтавытворцы.