Прэзентацыя новай методыкі барацьбы з гепатытам С

5 апреля 2013

Вядомыя інфекцыёлагі  свету сёння сабраліся на прэзентацыі новай методыкі барацьбы з гепатытам С.


 


Сутнасць яе ў трайной тэрапіі, якая блакіруе размнажэнне віруса і стымулюе імунную сістэму. Акрамя абмеркавання балючых пытанняў урачы адзначылі стогадовы юбілей Мінскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы.


 


З  месца падзей Станіслаў Ліпскі.


Больш за 40 тысяч хворых на гепатыт С сёння налічваецца толькі  ў цэнтральным рэгіёне краіны. Хвароба прагрэсіруе і лічыцца чумой 21 стагоддзя. Пра новыя метады барацьбы і прафілактыкі гепатыту  С сёння ішла размова ў гарадской ратушы сталіцы.


Канферэнцыя адкрылася з цырымоніі ўзнагароджання лепшых урачоў-інфекцыяністаў рэгіёну. Нагода - стагадовы юбілей Мінскай гарадской інфекцыйнай бальніцы.


Дарэчы, менавіта з адкрыцця гэтай лячэбнай установы і пачалася гісторыя барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі ў краіне.


Тэма канферэнцыі: гепатыт С. Хвароба перадаецца парэнтэральным шляхам - гэта значыць, праз кроў, супраць яе не існуе вакцыны. Аднак методыкі барацьбы, прычым паспяховыя, сёння прадэманстравалі ізраільскія вучоныя.


Гэта прарыў у лячэнні гепатыту. У краіне штогод выяўляецца каля паўтары тысячы пацыентаў з гэтай хваробай.


Гаварыць, што з гепатытам С жыць немагчыма сёння не прыходзіцца. Методыкі лячэння  ўдасканальваюцца.


Аднак здароўе чалавека ў значнай ступені залежыць ад яго.