Прэтэндэнтак на карону "Каралевы вясны - 2015" на сцэну даставіць самалёт

3 июня 2015

Сёння фінал конкурсу. Такі незвычайны элемент шоу падрыхтавалі для гледачоў арганізатары XXIV Міжнароднага конкурсу паміж ВНУ. Дзякуючы спецыяльным відэаэфектам фіналісткі сыдуць на сцэну конкурсу прама з борта самалёта "Белавія", праўда, віртуальнага. Сёлета нашу краіну прадставяць адразу 4 дзяўчыны, усяго ж за карону "Каралевы вясны" пазмагаюцца 12 студэнтак з Беларусі, Расіі, Латвіі, Кітая, Таджыкістана і Туркменістана.

Арганізатарамі мерапрыемства ўжо традыцыйна сталі Беларускі, а таксама Расійскі саюзы моладзі. Дарэчы, прагаласаваць за ўпадабаную фіналістку конкурсу "Каралева вясна" можа кожны, хто жадае, ужо прама зараз на сайце БРСМ.