Злачынны бізнес наркагандляроў абмяркоўвалі сёння ў мэрыі

12 марта 2014
Маркі, спайсы і сумесі для курэння. Аказваецца, ўздзеянне некаторых так званых марак у сто тысяч разоў перавышае ўздзеянне гераіну. Праблема стала асабліва вострай, калі пачасціліся выпадкі суіцыдаў сярод падлеткаў. Нягледзячы на ўсе намаганні бацькоў, аператыўнікаў, колькасць нарказалежных толькі павялічваецца.

Спецыялісты раяць быць асабліва пільнымі менавіта бацькам падлеткаў і, вядома, настаўнікам. Пры наяўнасці пэўных падазроных прыкметаў трэба звярнуцца ў наркадыспансер ці па тэлефоне 102.