Злачынцы спрабавалі вывезці з Расіі ў Беларусь 60 мяшкоў з біўнямі маманта

31 Мая 2019

Злачынцы спрабавалі вывезці з Расіі 60 мяшкоў з біўнямі маманта (узрост іх не менш як 10 тысяч гадоў). На трасе Масква - Мінск праваахоўнікі спынілі грузавы аўтамабіль, які рухаўся ў Беларусь. Дазваленчыя дакументы на тавар у вадзіцеля адсутнічалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, усё гэта было здабыта ў Якуціі. Культурныя каштоўнасці канфіскавалі і накіравалі на судовую экспертызу. Узбуджана крымінальная справа.