Усяго ў Беларусь прыехалі 20 чалавек, і яны ўжо пабывалі ў Ваўкавыску, наведалі прамысловыя прадпрыемствы і рэдакцыю мясцовай газеты. Дарэчы, як адзначыў кіраўнік дэлегацыі і прэзідэнт украінскага інфармагенцтва УНІАН, у рабоце беларускіх і ўкраінскіх журналістаў няма сур'ёзных адрозненняў, самае галоўнае - аб'ектыўна асвятляць падзеі, што адбываюцца ў краінах.
Удзельнікі плануюць наведаць гродзенскія газеты і студыю гарадскога тэлебачання, а таксама сустрэцца з кіраўніцтвам вобласці. Цяперашні прэс-тур стаў чарговым сумесным праектам, рэалізаваным пры супрацоўніцтве Беларускага саюз журналістаў і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.














