Прэс-тур прадстаўнікоў СМІ КНР пачаўся ў Беларусі

30 апреля 2018

Якасць беларускай прадукцыі асабіста правераць журналісты Кітая. Прэс-тур прадстаўнікоў СМІ КНР пачаўся ў нашай краіне. Госці наведаюць вядучыя прадпрыемствы Беларусі, чыя прадукцыя заваёўвае кітайскі рынак: "Савушкін прадукт", "Камунарку", пабываюць на выставе "СМІ ў Беларусі" і ў аграсядзібах. У праграме візіту таксама Белавежская пушча, рэзідэнцыя Дзеда Мароза, Брэсцкая крэпасць, Мірскі замак. Распавядуць журналістам і пра развіццё медыцынскага турызму.

Вей Ен, прадстаўнік кітайскага замежнага інфармацыйнага агенцтва: "Асноўныя чаканні ў нас - лепш даведацца пра вашу культуру, азнаёміцца з вашым турыстычным патэнцыялам. Усяго мы плануем правесці ў Беларусі 7 дзён. Вельмі спадзяваемся, што падчас візіту мы зможам зрабіць добрыя рэпартажы, тым самым спрыяць распаўсюджванню інфармацыі аб культурным і турыстычным патэнцыяле Беларусі".

Сярод удзельнікаў прэс-тура - прадстаўнікі 40-ка розных выданняў. Для іх будзе арганізаваная прэс-канферэнцыя старшыні Савета Рэспублікі.