Прэс-тур па прадпрыемствах Быхаўскага раёна

17 сентября 2019
З вопытам рэалізацыі экспартна арыентаваных праектаў Быхаўскага раёна пазнаёмілася ўдзельнікі прэс-тура, прысвечанага Году малой радзімы. Штогадовы экспарт прадукцыі прадпрыемстваў тут складае каля 13 мільёнаў долараў. Адзін з асноўных экспарцёраў - Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод. Сёння гэтую прадукцыю ведаюць больш чым у 20 краінах свету. Геаграфія паставак - ад Канады да Аўстраліі і яна пастаянна пашыраецца. Найбольш папулярныя прадукты за мяжой - кансерваваны гарошак, цукровая кукуруза, кабачковая ікра. Але ёсць і спецыфічныя запыты.

Яшчэ адзін экспарцёр - фарэлевая гаспадарка "Лахва". Гэта буйнатаварная вытворчасць рыб каштоўных парод з поўным цыклам - ад вырошчвання да перапрацоўкі і рэалізацыі. За мінулы год экспарт прадукцыі гаспадаркі склаў больш  як мільён долараў.