Прэс-тур для расійскіх СМІ ў Гомельскай вобласці

1 октября 2019

25 блогераў і журналістаў з Расіі сёння прыбылі ў Гомельскую вобласць. Іх чакае вялікая праграма прэс-тура. Некалькі дзён расійскія аўтары будуць наведваць тэрыторыі, адроджаныя пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У першы дзень госці азнаёміліся з развіццём эканомікі ў рэгіёне, пабывалі ў адной з найбуйнейшых малочных кампаній. Прайшліся па цэхах прадпрыемства і пакаштавалі прадукцыю - яе, дарэчы, экспартуюць у 16 краін. І 70 % экспарту ідзе менавіта ў Расію, якая з'яўляецца галоўным партнёрам. 

Расійскія блогеры і журналісты сустрэліся з кіраўніцтвам вобласці. Прадстаўнікоў СМІ цікавілі пытанні медыцынскага абслугоўвання ў пацярпелых рэгіёнах, развіццё сельскай гаспадаркі, новыя аграрныя тэхналогіі і кантроль якасці мясцовай прадукцыі.