На праваслаўным календары сёння свята Праабражэння Гасподняга або Яблычны Спас. У цэрквах праходзяць набажэнствы, на якіх успамінаецца Евангельская падзея, што адбылася на гары Фавор, калі Ісус Хрыстос прадэманстраваў вучням сваю боскую славу. Пасля літургіі вернікі асвячаюць новы ўраджай - яблыкі, грушы, слівы, вінаград.
У праваслаўных працягваецца Успенскі пост. Але сёння, у дзень вялікага свята, дазволена паслабленне - ужыванне ў ежу рыбы і віна.
Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас святкуюць праваслаўныя вернікі
19 августа 2022













