Прэм'еры на "Беларусь 1". Сёння адразу два актуальныя тэлевізійныя прадукты

11 января 2020
Сёння на "Беларусь 1" пакажуць адразу два актуальныя тэлевізійныя прадукты. Гледачоў першай кнопкі запрашаюць паразважаць пра сям'ю, кар'еру і каханне разам са знакамітымі суайчыннікамі ў праекце  "Сэнс жыцця". Крэсла госця ў першым выпуску зойме народны артыст Беларусі  Анатоль Ярмоленка. У 13:30  убачым новы сезон шоу-віктарыны для ўсёй сям'і  "Я ведаю!". Праект для аматараў развіць свой інтэлект стартуе з паралелі 5-х класаў. Эфірныя дні: субота - нядзеля.