Прэм'ерны паказ стужкі аб 1030-гадовым шляху праваслаўя на беларускіх землях адбыўся ў Мінскай гарадской ратушы

21 ноября 2023

Які беларускі горад з'яўляўся ключавым духоўным цэнтрам Русі? Калі была заснавана першая епіскапская кафедра Полацка? І як Жыровічы сталі рэлігійным сэрцам краіны? 1030-гадовы шлях праваслаўя на беларускіх землях - у дакументальна-асветніцкім фільме.

Прэм'ерны паказ стужкі  "Беларусь. Здабыццё веры" прайшоў у Мінскай гарадской ратушы пры падтрымцы міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Аповед пачынаецца з першага стагоддзя хрысціянства на нашых землях, у фільме распавядаецца таксама аб перыядзе ліхалецця і сучасным жыцці праваслаўя. Карціна - гэта і знаёмства з тымі, хто адраджаў нашу веру з руін: ад Ефрасінні Полацкай да Мітрапаліта Філарэта.