Прэм'ерны дакументальны фільм пра легендарнага танкіста "Эфект Калабанава" - на "Беларусь 1"

9 мая 2016

Агенцтва тэленавін сумесна з Wargaming стварылі дакументальны фільм пра легендарнага танкіста і яго подзвіг - "Эфект Калабанава". Гледачам будуць прапанаваны рэдкія архіўныя матэрыялы, якія раней не былі апублікаваныя, а таксама эксклюзіўныя інтэрв'ю, у тым ліку і са сваякамі героя Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, Агенцтва тэленавін упершыню на экране і ў такім фармаце распавядзе пра подзвіг, які вось ужо 75 гадоў - на першым радку ў сусветным рэйтынгу танкавых бітваў. Гледачы ўбачаць у фільме пастановачныя кадры, а таксама трохмерныя графічныя мадэлі танкаў (відэа).