Прэм'ера электрамабіля-беспілотніка ў "Вялікім камені"

12 мая 2020
Не толькі электрычны, але і беспілотны! У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" адна з кампаній-рэзідэнтаў сёння прадставіла навінку - электрамабіль-беспілотнік. На прэзентацыі прысутнічаў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. Экалагічная машына прызначана для перамяшчэння ўнутры самога парка або буйных прадпрыемстваў. Таму яе хуткасць невялікая - да 40 кіламетраў за гадзіну. Запас ходу на адным зарадзе батарэі - 180 кіламетраў. Дарэчы, трэнд і ў самім "Вялікім камені" - індустрыяльны парк з часам павінен стаць максімальна экалагічным. 

Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень": 

"Гэта павінен быць у будучыні горад, нават эка-горад, чысты горад з адпаведнай транспартнай інфраструктурай перавозкі пасажыраў. Сёлета мы плануем, і ўжо вядзём такую работу, укараніць у фармаце 5G сістэму беспілотнага транспарта. Мы жадаем правесці такія напрацоўкі і выпрабаванні".

У перспектыве ў "Вялікім камені" для супрацоўнікаў і гасцей парка плануюць актыўна задзейнічаць таксама электрасамакаты і электрацыклы. І сёння, 12 мая, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк адзначае сваё 5-годдзе.